Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне за тыдзень стварылі онлайн-школу для вучняў на карантыне


Ілюстрацыйнае фота. Настаўніца на ўроку ўкраінскай мовы
Ілюстрацыйнае фота. Настаўніца на ўроку ўкраінскай мовы

Ва Ўкраіне ад 6 красавіка стартавала дыстанцыйная школа для вучняў 5-11 клясаў, арганізаваная супольнымі намаганьнямі грамадзкага сэктару і розных галін улады — Офісу прэзыдэнта, Міністэрства адукацыі, парлямэнту.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

У запісах урокаў бяруць удзел вядомыя вядоўцы ўкраінскай тэлевізіі, музыкі, акторы ды спартоўцы. Міністэрства адукацыі Ўкраіны стварыла адмысловы YouTube-канал, на якім можна паглядзець урокі для кожнай клясы па ўкраінскай мове і літаратуры, гісторыі, усясьветнай гісторыі, англійскай мове, фізыцы, алгебры, геамэтрыі, геаграфіі, хіміі і біялёгіі. Пад кожным відэаматэрыялам школьнікі могуць знайсьці рэкамэндаванае хатняе заданьне для замацаваньня тэмы.

Хто ня мае інтэрнэту, глядзяць урокі па ТВ

Тыя школьнікі, якія ня маюць доступу да інтэрнэту, могуць глядзець урокі па тэлевізіі — розныя клясы разьмеркавалі па некалькіх каналах, у тым ліку камэрцыйных.

Напрыклад, урокі для пяціклясьнікаў трансьлюе тэлеканал «112 Україна», для сяміклясьнікаў — ZіK, для шасьціклясьнікаў — News One (телеканалы зьвязваюць зь лідэрам Апазыцыйнай плятформы «За жыцьцё» Віктарам Медзьведчуком).

У падрыхтоўцы і трансьляцыі ўрокаў задзейнічалі таксама грамадзкі тэлеканал «UA:Перший», дзяржаўны парлямэнцкі тэлеканал «Рада», УНІАН і "ПЛЮСПЛЮС"(належаць украінскаму алігарху Ігару Каламойскаму), М1 (з тэлехолдынгу бізнэсоўца Віктара Пінчука), 5-ы канал (уласьнік Пятро Парашэнка). Заняткі будуць праходзіць да канца карантыну штодня, з панядзелка да пятніцы.

Онлайн-урок фізкультуры для вучняў 5 клясы:

Ва Ўкраіне ад 12 сакавіка ўсе навучальныя ўстановы перавялі на карантын. З 16 сакавіка абвясьцілі карантын па ўсёй краіне і забаранілі ўезд для іншаземцаў. Абмежаваньні будуць дзейнічаць да 24 красавіка, але ўрад не выключае, што яны могуць быць як скасаваныя раней, так і падоўжаныя.

Ад сёньня (6 красавіка) ва Ўкраіне ўвялі больш жорсткія абмежаваньні: на вуліцу забаронена выходзіць грамадзянам ва ўзросьце ад 60 гадоў і старэйшым, нельга выходзіць на вуліцу бяз маскі, без дакумэнтаў і адыходзіць далей, чым на 2 кілямэтры ад месца пражываньня, а таксама наведваць паркі і месцы адпачынку. За парушэньне карантыннага рэжыму прадугледжаны штраф у памеры 17 тысяч грыўняў (прыкладна 600 даляраў у эквіваленце).

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG