Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацькам давялося ісьці на платны агляд, каб пацьвердзіць пнэўманіі, расказвае мянчук


У рэдакцыю Свабоды зьвярнуўся жыхар Менску, бацькі якога не маглі атрымаць належнага абсьледаваньня ва ўчастковай паліклініцы і зьвярнуліся ў прыватны мэдыцынскі цэнтар, дзе ім дыягнаставалі пнэўманію і падазрэньне на каранавірус.

«З 23 сакавіка ў майго бацькі стала падымацца тэмпэратура і зьявілася слабасьць. Вырашылі не паддавацца паніцы, бо сымптомы былі падобныя на вострае рэсьпіраторнае віруснае захворваньне. Праз 5 дзён дадаўся кашаль, але дыханьне было роўным. Бацька з маці пайшлі на самаізаляцыю з 23 сакавіка.

30 сакавіка выклікалі доктара з паліклінікі. Яна з абыякавым выглядам паслухала бацьку і маці (у яе таксама паднялася тэмпэратура і пачаўся кашаль), і сказала што лёгкія чыстыя і ня трэба непакоіцца. Вось маўляў, АЦЦ [парашок з ацэтылцыcтэінам] папіце, каб кашаль сухім ня быў.

1 красавіка, праз тры дні пасьля візыту ўчастковага лекара, бацька зрабіў па страхоўцы здымак лёгкіх. Вынік — двухбаковая пнэўманія. У тэрміновым парадку яго зьмясьцілі ў супрацьтубэркулёзны дыспансэр. Маці зьвярнулася ў паліклініку і настаяла на флюараграфіі. Ёй паведамілі што лёгкія ў норме.

Маці працягнула самаізаляцыю дома, пастаянна зьбівала тэмпэратуру парацэтамолам.

4 красавіка маме трэба было працягнуць бальнічны ў паліклініцы. Прыйшоўшы на прыём, папрасіла зрабіць рэнтген. Ёй у грубай форме адмовілі і паведамілі што лёгкія ў парадку, маўляў, гэта чуваць і без рэнтгену.

Сёння, 5 красавіка, яна зьвярнулася ў прыватны мэдычны цэнтар ЛОДЭ, дзе ёй зрабілі рэнтген і КТ. Вынік — двухбаковая пнэўманія. У заключэньні таксама напісана, што ёсьць падазрэньне на каранавірус. Маці адвезьлі ў пульманалёгію 3-й бальніцы, там ужо ўзялі мазкі на каранавірус».

Малады чалавек удакладніў, што ягоная маці 1968 году нараджэньня, а бацька — 1969. Раней ніякіх праблем з органамі дыханьня яны ня мелі.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG