Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«А як можна жыць са 135 кіляграмамі вагі?» Сын памерлага ад COVID-19 пэнсіянэра адказаў уладам


Аляксандар Лукашэнка падчас паездкі ў Смалявіцкі раён, 3 красавіка 2020
Аляксандар Лукашэнка падчас паездкі ў Смалявіцкі раён, 3 красавіка 2020

Сын Уладзімера Сідарава, вайсковага пэнсіянэра, які памёр у Віцебску 2 красавіка, адказаў на камэнтары з нагоды сьмерці яго бацькі кіраўніка вобласьці Мікалая Шарстнёва і кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Ліст Андрэя Сідарава апублікаваў партал TUT.BY

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Аляксандар Лукашэнка пракамэнтаваў сьмерць Уладзімера Сідарава наступным чынам: «Шарстнёў учора мне далажыў, апошні выпадак у яго быў. Пытаюся: „Ну чаму гэты ў цябе памёр?“ А ён кажа: „Аляксандр Рыгоравіч, а як можна жыць са 135 кг вагі?“ Сэрца амаль не працуе, гэта не працуе, гэта баліць, то баліць, букет хваробаў. І вірус атакуе слабых, у якіх няма імунітэту, ну і яму за 70 гадоў было».

Уладзімер Сідараў памёр пасьля 5 дзён знаходжаньня ў рэанімацыі. Два месяцы таму яму споўнілася 70 гадоў. Асноўная прычына сьмерці, згодна з пасьведчаньнем аб ёй, стаў каранавірус.

У сярэдзіне сакавіка ён праходзіў лячэньне ў аддзяленьні хірургіі, адкуль яго з тэмпэратурай выпісалі дадому — далячыцца грып. Неўзабаве яго прывезьлі ў той самы шпіталь на хуткай, з двухбаковай пнэўманіяй, тэст на COVID-19 быў станоўчым. Жонка памерлага, дачка і яе сям’я знаходзяцца пад наглядам лекараў (у жонкі таксама пнэўманія і каранавірус).


Андрэй Сідараў у лісьце, надрукаваным на TUT.BY, напісаў, адказваючы Шарстнёву і Лукашэнку, напісаў:

«Уладзімер Сяргеевіч нарадзіўся 4 лютага 1950 году ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці. Яму было „за 70“. Яго бацька — франтавік з кулявым раненьнем у грудзі, пражыў „за 70“, і мая бабуля, таксама са статусам „удзельнік баявых дзеяньняў“, пражыла даўжэй. Бацька, адвучыўшыся пасьля школы ў Чарнаморскай вышэйшай вайскова-марской вучэльні, служыў на Паўночным флёце, быў камандзірам карабля з ядзернай зброяй на борце. У 90-х зь вядомых прычын дэмабілізаваўся ў тады ўжо Рэспубліку Беларусь, у Віцебскую вобласьць, дзе працаваў да выхаду на пэнсію. На пэнсіі, як і большасьць пэнсіянэраў, займаўся агародніцтвам на лецішчы, добра гуляў у шахматы, выхоўваў унукаў, любіў аўтамабілі, рэгулярна хадзіў у басэйн і быў таварыскім чалавекам. Да канца сваіх дзён прымаў віншаваньні і падзякі з усіх краін былога СССР ад сотняў матросаў, мічманаў, афіцэраў, якія служылі пад яго камандаваньнем, і іх бацькоў. Шчыра ваш, сын Бацькі».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG