У сацыяльных сетках пачаўся флэшмоб #прашчальнаесловапрэзидзента. Яго ўдзельнікі пішуць прыдуманыя допісы ад імя Аляксандра Лукашэнкі на выпадак сваёй сьмерці. Так карыстальнікі сацыяльных сетак рэагуюць на зьедлівыя камэнтатары кіраўніка дзяржавы пра ахвяраў каранавірусу ў Беларусі.
Камэнтуючы сьмерці ад COVID-19, Аляксандар Лукашэнка спасылаўся на хранічныя хваробы ахвяраў, атлусьценьне і нежаданьне сядзець дома. У аніводным з выпадкаў ён не выказаў спачуваньня сем’ям ахвяраў.
Вось так на заявы кіраўніка краіны адрэагавалі беларусы ў сацсетках