Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта мізэр!» Лукашэнка распавёў, што ў Беларусі пацьвердзілі 351 выпадак каранавірусу

абноўлена

Падчас рабочай паездкі ў Смалявіцкі раён Аляксандар Лукашэнка агучыў актуальныя лічбы па выпадках каранавірусу ў Беларусі, паведамляе тэлеканал АНТ.

Паводле яго, на 3 красавіка ў 351 чалавека выявілі каранавірус, зь іх 46 пацыентаў ужо выпісалі са шпіталяў. 16 хворых цяпер знаходзяцца на апаратах штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.

«305 чалавек па ўсёй краіне — гэта мізэр! Мы іх лечым, 16 толькі на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, і то гэта не праблема. Шуміху паднялі з нагоды чацьвярых памерлых! Аднаго правяраем, у траіх пацьверджаны каранавірус. Я спытаў учора ў Шарсьнёва з нагоды апошняга выпадку сьмерці. Ён сказаў: „А як можна жыць? 135 кг вагі! “ Сэрца амаль не працуе, гэта баліць, то баліць, цэлы букет хваробаў. Вірус атакуе слабых», — пракамэнтаваў Лукашэнка сытуацыю з каранавірусам у Беларусі.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі пакуль новых лічбаў інфікаваных каранавірусам і хворых станам на 3 красавіка не давала.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG