Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Магілёўшчыне прызнаныя 4 выпадкі захворваньня на каранавірус


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Як паведамляе Тэлерадыёкампанія «Магілёў» са спасылкай на галоўнага санітарнага ўрача Магілёўскай вобласьці Сьвятланы Нячай у рэгіёне зарэгістраваныя 3 пацьверджаныя выпадкі COVID-19. Вірус выяўлены ў двух працоўных эмігрантаў, якія прыехалі з Масквы. Гэта жыхары Бабруйску і суседняга зь ім райцэнтру Кіраўску.

Яшчэ адзін пацыент з каранавірусам – у Магілёве. Гэта мясцовы мэдык, які праходзіў навучаньне ў Віцебску. Усе кантакты 1 узроўню далі адмоўныя вынікі.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Раней пра пацьверджаны выпадак каранавіруснай інфэкцыі ў Бабруйску паведаміла мясцовае радыё «Зефір-ФМ» са спасылкай на намесьніка галоўнага ўрача Бабруйскай цэнтральнай бальніцы Аксану Крупеніч.
У сваім тэлеграм-канале радыё інфармуе, што ў горадзе ўзмоцнены кантроль за выкананьнем самаізаляцыі грамадзянаў, прыбылых з краінаў, дзе пашыраная пандэмія COVID-19.

Падрабязнасьці пра пацыента з каранавірусам не паведамляюцца.
Спраўдзіць паведамленьне бабруйскіх журналістаў апэратыўна не ўдалося, бо Аксаны Крупеніч на працоўным месцы не аказалася.

3 красавіка Міністэрства аховы здароўя на прэсавай канфэрэнцыі аб сытуацыі з пандэміяй каранавірусу і распаўсюдам COVID-19 у краіне паведаміла, што на Магілёўшчыне зафіксаваныя два выпадкі захворваньня на каранавіруснай інфэкцыі.

Першы быў выяўлены ў 33-гадовай доктаркі-пэдыятра зь Дзіцячай паліклінікі Крычава. Жанчына была на курсах павышэньня кваліфікацыі ў Віцебску.

Не пацьверджанай пакуль застаюцца зьвесткі пра трэці імаверны выпадак захворваньня жыхара Магілёўшчыны каранавірусам. Яго, нібыта, выявілі, у дальнайбоніка, які жыве ў адным з прыгарадных пасёлкаў. Зьвесткі пра гэты выпадак зьявіліся пры канцы мінулага тыдня. Мужчына шпіталізаваны.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG