Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус у Берасьці: захварэла студэнтка з Віцебску


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У студэнткі, якая ляжала ў Цэнтральнай гарадзкой бальніцы Берасьця, знайшлі каранавірус. Уначы яе перавезьлі ў інфэкцыйнае аддзяленьне Берасьцейскай абласной клінічнай бальніцы, паведамляе tut.by. Цяпер яна знаходзіцца ў адзіночнай палаце.

Дагэтуль дзяўчына праляжала тры дні з падазрэньнем на пнэўманію ў Цэнтральнай гарадзкой бальніцы ў палаце, дзе разам зь ёй было пяць чалавек.

«Разам са мной усю палату шпіталізавалі, усіх сваякоў», — сказала яна.

Паводле галоўнага лекара ЦГБ Алега Вялічкі «усе кантакты першага ўзроўню перавялі ў інфэкцыйную бальніцу».

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Дзяўчына вучыцца ў Віцебскім дзяржаўным мэдыцынскім унівэрсытэце.
Пасьля пераходу ВНУ на дыстанцыйнае навучаньне яна прыехала ў Берасьце.


Цяпер у Берасьцейскай вобласьці пацьверджаныя 2 выпадкі COVID-19. Першы быў выяўлены ў Столінскім раёне.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG