Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Большасьць сьмяротных выпадкаў ад каранавірусу — у пацыентаў з цукровым дыябэтам», — Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны


Намесьнік міністра аховы здароўя Ўкраіны Віктар Ляшко
Намесьнік міністра аховы здароўя Ўкраіны Віктар Ляшко

Большасьць сьмяротных выпадкаў у выніку каранавірусу адзначаецца ў хворых на цукровы дыябэт, заявіў намесьнік міністра аховы здароўя Ўкраіны Віктар Ляшко.

Паводле яго, сёньня ў статыстыку сьмяротных выпадкаў трапляюць усе людзі, якім быў пастаўлены дыягназ «каранавірусная хвароба».

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

«Гэта ня значыць, што ва ўсіх 17 выпадках захворваньне на каранавірус прывяло да сьмерці. Праводзіцца аналіз. Вывучаючы кожны выпадак, мы адсочваем выпадкі сьмерці зь іншых прычын, таму ў хуткім часе на афіцыйным сайце Міністэрства аховы здароўя мы пакажам падрабязны разбор кожнага з 17 выпадкаў. Мы зьвяртаем увагу, што найбольшая колькасьць сьмяротных выпадкаў зарэгістравана сёньня ў хворых на цукровы дыябэт», — сказаў Ляшко.

Па стане на раніцу 1 красавіка ва Ўкраіне зарэгістравана 669 выпадкаў COVID-19. 17 загінулі, 10 паправіліся.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG