Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тысячы ўкраінцаў намагаюцца вярнуцца з Польшчы перад закрыцьцём мяжы. ВІДЭА


Польска-ўкраінская мяжа, 27 сакавіка 2020
Польска-ўкраінская мяжа, 27 сакавіка 2020

На ўкраінска-польскай мяжы 27 сакавіка тысячы ўкраінцаў спрабуюць увайсьці з польскага боку ва Ўкраіну, паведамляе ўкраінская служба Свабоды.

З пунктаў пропуску ў Кракоўцы, Раве-Рускай і Ягодзіне пастаянна езьдзяць маршруткі і аўтобусы, якія перавозяць людзей. Паводле ўкраінскіх памежнікаў, яны яшчэ не атрымалі канкрэтных указаньняў, як будзе працаваць мяжа, пачынаючы з поўначы.

Украіна апоўначы 27 сакавіка цалкам закрые дзяржаўную мяжу на ўезд і выезд з прычыны каранавіруснай пандэміі. Пра гэта ў тэлезвароце заявіў 26 сакавіка прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG