Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэрка апазыцыі ў Польшчы спыніла прэзыдэнцкую кампанію і заклікала да байкоту выбараў


Малгажата Кідава-Блоньска, кандыдатка ў прэзыдэнты Польшчы 2020 ад Грамадзянскай плятформы
Малгажата Кідава-Блоньска, кандыдатка ў прэзыдэнты Польшчы 2020 ад Грамадзянскай плятформы

Малгажата Кідава-Блоньска, кандыдатка ў прэзыдэнты ад Грамадзянскай плятформы, найбольшай апазыцыйнай партыі, заявіла 29 сакавіка, што спыняе сваю перадвыбарную кампанію, і заклікала палякаў да байкоту прэзыдэнцкіх выбараў, прызначаных на 10 траўня.

У Польшчы гэтымі днямі чуваць шмат заклікаў ад апазыцыйных палітыкаў і публічных асобаў да адтэрмінаваньня прэзыдэнцкіх выбараў з увагі на каранавірусную эпідэмію. Аднак кіроўная партыя Права і справядлівасьць пакуль што настойвае на тым, каб выбары прайшлі ў прызначаным тэрміне. Паводле дзейнага закону, першы тур прэзыдэнцкіх выбараў мае адбыцца 10 траўня.

«Няхай адказам на безадказнасьць улады будзе агульны байкот», — заявіла Кідава-Блоньска, заклікаючы іншых контрандыдатаў дзейнага прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды таксама спыніць выбарчую кампанію.

«Заставайцеся дома, ваша жыцьцё — найважнейшае», — падкрэсьліла яна, дадаючы, што прэзыдэнцкія выбары павінны адбыцца ў «нармальным часе», калі ўсе выбарцы «змогуць у іх удзельнічаць».

«Сёньня ў Польшчы няма іншага заданьня, чым змаганьне з эпідэміяй і яе наступствамі», — адзначыла Кідава-Блоньска. Яна таксама паведаміла, што прыпыніўшы кампанію, будзе далей працаваць як дэпутатка парлямэнту.

Да гэтага часу ў Польшчы быў афіцыйна пацьверджаны 1771 выпадак заражэньня каранавірусам, 20 чалавек памерлі ад COVID-19.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG