IKEA, найбуйнейшая ў сьвеце кампанія, якая вырабляе і прадае мэблю, заявіла, што 31 сакавіка пачала вырабляць ахоўныя сродкі, такія як фартухі і маскі, для шпіталяў, якія змагаюцца з распаўсюдам каранавірусу.
Мэнэджэр кампаніі Гэнрык Эльм, адказны за пастаўкі вырабаў IKEA, паведаміў агенцтву Reuters, што кампанія задавальняе попыт на офісную мэблю і падчас пандэміі COVID-19, паколькі шмат працаўнікоў перайшло на хатні рэжым працы.
Ён прызнаў аднак, што перабоі ў пастаўках узмацніліся па меры распаўсюду каранавірусу ў Эўропе і Амэрыцы, галоўным чынам праз абмежаваньні руху церазь дзяржаўныя межы.
Паводе Эльма, кампаніі не пагражае недахоп драўніны і іншай сыравіны. Заклапочанасьць хутчэй выклікае пошук месца для захоўваньня тавараў прызначаных на рынкі, дзе IKEA часова зачыніла многія свае крамы.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ