Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі перанясуць уступныя экзамэны ў сувязі з эпідэміяй


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства адукацыі і навукі Расеі прыняло рашэньне перанесьці тэрміны ўступных экзаменаў у сувязі з эпідэміяй каранавіруснай інфэкцыі. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на міністра Валерыя Фалькова. Калі менавіта яны пачнуцца, не ўдакладняецца.

Па словах міністра, здача ўступных экзамэнаў можа быць адкладзеная на два-чатыры тыдні ў сувязі з тым, што раней у Расеі былі перанесеныя тэрміны здачы адзінага дзяржаўнага экзамэну. Звычайна ён праводзіцца з 25 траўня, але сёлета, у сувязі з пандэміяй каранавірусу, пачнецца 8 чэрвеня.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

З 23 сакавіка па 12 красавіка ўсе расейскія школы на канікулах або пераведзены на дыстанцыйны фармат навучаньня. Для студэнтаў абвешчаныя канікулы з 28 сакавіка па 5 красавіка. Тыдзень з 30 сакавіка па 5 красавіка аб'яўлены ў Расеі непрацоўным. Па стане на вечар 30 сакавіка рэжым самаізаляцыі ўведзены амаль у двух дзясятках расейскіх рэгіёнаў. Усім жыхарам забаранілі пакідаць свае дамы за выключэньнем неадкладных патрэбаў – паходу ў аптэку або краму па прадукты, экстранага візыту да лекара, выгулу сабакі, вынасу сьмецьця або наведваньня працы.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG