Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя БНФ заклікала ўлады ўвесьці карантын, падтрымаць бізнэс і скасаваць парад 9 траўня


Зьезд партыі БНФ, архіўнае фота. Намесьнік старшыні Аляксей Янукевіч (зьлева) і старшыня Рыгор Кастусёў
Зьезд партыі БНФ, архіўнае фота. Намесьнік старшыні Аляксей Янукевіч (зьлева) і старшыня Рыгор Кастусёў

Партыя БНФ апублікавала зварот свайго сойму з нагоды пандэміі COVID-19 і зьвязанага зь ёй эканамічнага крызісу ў Беларусі.

Старшыня партыі Рыгор Кастусёў выказаў «надзвычайную заклапочанасьць» дзеяньнямі беларускіх уладаў у час пандэміі — параўнаў іх зь дзеяньнямі камуністычных уладаў пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС: «Іх яднае памкненьне схаваць ад людзей праўду».

Праект захадаў супраць пандэміі і крызісу прэзэнтаваў намесьнік старшыні партыі лекар Зьміцер Салошкін. Гэты праект абмяркоўвалі на інтэрнэт-паседжаньні сойму.

Партыя БНФ заклікае:

  • Зьняць абмежаваньні на камунікацыю мэдыкаў усіх узроўняў з журналістамі, абавязаць іх даваць вычарпальную інфармацыю аб сытуацыі з каранавірусам.
  • Забясьпечыць установы аховы здароўя Беларусі належнымі сродкамі абароны пэрсаналу, у прыватнасьці рэсьпіратарамі клясы FFP3.
  • Адмяніць загад, паводле якога мэдыкі, якія лічацца кантактамі першага ўзроўню, павінны далей працаваць на сваім працоўным месцы.
  • Абвесьціць карантын у навучальных установах і перайсьці на дыстанцыйнае навучаньне праз інтэрнэт, спыніць працу забаўляльных аб’ектаў, пачаць шырокую інфармацыйную кампанію тлумачэньня супрацьэпідэмічных захадаў.
  • Забараніць правядзеньне ўсіх масавых мерапрыемстваў з удзелам больш як 30 чалавек да 10 красавіка з магчымасьцю працягу такой забароны.
  • Скасаваць парад 9 траўня, зэканомленыя сродкі накіраваць на падтрымку людзей, якія пацярпелі падчас вайны.
  • Увесьці на 6 месяцаў «падатковыя вакацыі» (адтэрміноўкі аплаты падаткаў для малога і сярэдняга бізнэсу, індывідуальных прадпрымальнікаў) і «крэдытныя вакацыі» (адтэрміноўкі выплатаў па банкаўскіх крэдытах для фізычных і юрыдычных асобаў, а таксама ІП, па лізінгавых плацяжах — для юрыдычных асобаў і ІП).
  • Скасаваць штрафы і пені за несвоечасовую выплату падаткаў і страхавых плацяжоў на 6 месяцаў. Даць адтэрміноўку выплаты падаходнага падатку з фізычных асобаў за 2019 год, вызначыўшы крайні тэрмін як 1 кастрычніка 2020 году.
  • Увесьці мараторый на праверкі ды маніторынгі бізнэсу да канца 2020 году.
  • Увесьці адтэрміноўку на выплаты ў пэнсійны фонд (ФСАН) на 4 месяцы і растэрміноўку такіх плацяжоў.
  • Даць банкам адмысловыя ўмовы для працы дзеля льготнага крэдытаваньня бізнэсу на выплаты заработнай платы.
  • Даць ​малому ды сярэдняму бізнэсу, а таксама ІП магчымасьць атрыманьня льготных крэдытаў на падтрымку бізнэсу ва ўмовах пандэміі.
  • Распрацаваць сыстэму выдачы дзяржаўных грантаў на адкрыцьцё малога ды сацыяльнага бізнэсу.
  • Скасаваць на 4 месяцы аплату арэнды вытворчых, гандлёвых ды адміністрацыйных памяшканьняў дзяржаўнай і камунальнай уласнасьці для ўсіх катэгорый арандатараў, прывязаўшы памер гэтай аплаты да беларускага рубля (замест прывязкі да валюты альбо плаваючай базавай арэнднай велічыні); замарозіць памеры арэнднай платы за нежылыя памяшканьні ўсіх формаў уласнасьці, вызначыўшы растэрміноўку гэткай аплаты (і аплаты камунальных паслуг) на тэрмін да 6 месяцаў без налічваньня пені; на 4 месяцы скасаваць выплату падаткаў для арэндадаўцаў усіх формаў уласнасьці.
  • Даць магчымасьць кампаніям не налічваць амартызацыю ў 2020 годзе.
  • Зьняць бюракратычныя і адміністрацыйныя бар’еры, якія перашкаджаюць беларускаму бізнэсу аказваць фінансавую падтрымку сацыяльнай, дабрачыннай і мэдыцынскай дапамозе ў зьвязку з пандэміяй, дзеля чаго неабходна тэрмінова скасаваць указ №300 «Аб бязвыплатнай (спонсарскай) дапамозе».

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG