Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў закон аб фінансавай падтрымцы эканомікі краіны ў памеры $ 2,2 трыльёна з сувязі з пандэміяй каранавірусу.
Напярэдадні Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША зацьвердзіла пакет эканамічнай дапамогі ў памеры 2,2 трыльёна даляраў — самы вялікі пакет мер дапамогі эканоміцы ў гісторыі ЗША. Гэтая мера мае дапамагчы жыхарам краіны і амэрыканскім кампаніям справіцца з эканамічным спадам, выкліканым эпідэміяй каранавірусу, і тэрмінова забясьпечыць бальніцы неабходнымі мэдыкамэнтамі і апаратамі.
Эканамічны пакет дапамогі на суму 2,2 трыльёна даляраў, які стаў самай буйной мерай дапамогі эканомікі, калі-небудзь прынятай Кангрэсам, дазволіць на працягу трох тыдняў накіраваць прамыя выплаты ўсім амэрыканскім падаткаплатнікам.
Законапраект прадугледжвае выплату 500 млрд даляраў на дапамогу пацярпелым ад крызісу кампаніям і 290 млрд даляраў на выплату амэрыканскім сем'ям разавай дапамогі ў памеры да 3000 даляраў на сямʼю з чатырох чалавек.
Акрамя таго, малы бізнэс атрымае 350 млрд даляраў у выглядзе крэдытаў, 250 млрд даляраў будзе выдзелена на выплату дапамогі па беспрацоўі, і яшчэ прынамсі 100 млрд даляраў атрымаюць бальніцы і сыстэма аховы здароўя ЗША ў цэлым.