Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На лайнэры ля берагоў Панамы ад каранавірусу загінулі 4 чалавекі. Пасажыры патрабуюць іх эвакуаваць


Ілюстрацыйнае фота. Круізны ляйнэр Diamond Princess, які адправілі на карантын праз каранавірус
Ілюстрацыйнае фота. Круізны ляйнэр Diamond Princess, які адправілі на карантын праз каранавірус

Чатыры пасажыры загінулі на круізным судне каля ўзьбярэжжа Панамы, больш за 130 чалавек на борце пакутуюць ад сымптомаў грыпу, прынамсі двое зь іх маюць каранавірус, паведамляе Reuters. Пасажыры напужаныя пашырэньнем інфэкцыі і патрабуюць тэрмінова эвакуаваць іх з лайнэра.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Апэратар вадаплаву Holland America Line паведаміў, што ўсе загінулыя былі сталага ўзросту. Пасажырам дзеля бясьпекі выдалі па адной масцы.

Карабель Zaandam адправіўся ў Аргентыну 7 сакавіка і меў скончыць падарожжа ў Чылі 21 сакавіка. Аднак ужо два тыдні ніхто не пакідае вадаплаў. На борце знаходзяцца 1243 пасажыры і 586 чальцоў экіпажу, а таксама чатыры доктары і чатыры мэдсястры.

Ляйнэр спрабаваў прайсьці праз Панамскі канал і трапіць у штат Флёрыда. Але ўрад Панамы забараніў яму доступ у канал з санітарных прычынаў. Усе порты на маршруце былі закрытыя для круізных судоў.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG