Прэзыдэнт францускай фэдэрацыі шпіталяў Фрэдэрык Вальту заклікаў дапамагчы Парыжу і яго прымесцям, дзе сьледам сьледам за рэгіёнам Гранд-Эст шпіталі перагружаныя пацыентамі з каранвірусам.
«Мы будзем на мяжы нашых магчымасьцяў праз 24 ці 48 гадзін. Нам трэба будзе праявіць сапраўдную салідарнасьці паміж рэгіёнамі, шпіталямі і павялічыць колькасьць перавозак пацыентаў», — сказаў ён у інтэрвію тэлеканалу BFM.
Як паведамляе Reuters, у Парыжы і яго прымесьцях цяпер больш за чвэрць з 29 тысяч пацьверджаных выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі ў Францыі. Амаль 1,300 чалавек такіх пацыентаў знаходзяцца ў рэанімацыі.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Францыя ўжо павялічыла колькасьць рэанімацыйных палатаў з 5 тысяч да амаль 8 тысяч, але дактары кажуць, што Парыж ужо на мяжы магчымасьцяў, павялічыўшы іх колькасьць амаль удвая да прыблізна 1200.
Францускія вайскоўцы дапамагаюць перавозіць пацыентаў з усходу краіны. У чацьвер першых пацыентаў перавезьлі ў шпіталі на захадзе Францыі на хуткасным цягніку TGV.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ