Мэр Масквы Сяргей Сабянін распарадзіўся зачыніць з 28 сакавіка па 5 красавіка ўсе рэстараны, кавярні, бары, сталовыя, а таксама буйныя паркі.
«Часова спыняецца праца аб’ектаў розьнічнага гандлю, за выключэньнем аптэк і аптэчных пунктаў, а таксама рэалізацыі любых харчовых тавараў і асобных відаў нехарчовых тавараў першай неабходнасьці. Яшчэ раз паўтару, харчовыя крамы і аптэкі будуць працаваць без абмежаваньняў» — гаворыцца ў заяве мэра.
Іншыя абмежаванні:
- Спыняецца аказаньне паслуг, якія патрабуюць асабістай прысутнасьці (напрыклад, цырульняў).
- Будуць аказваць мэдыцынскія, сацыяльныя, банкаўскія і страхавыя паслугі, паслугі ЖКГ і сувязі, пахавальныя.
- Транспарт будзе працаваць.
- Дыстанцыйныя паслугі, дастаўка будзе працаваць. Рэлігійныя аб’екты не зачыняцца, але Сяргей Сабянін наведваць іх не рэкамэндуе.
- Пры гэтым ён падкрэсьліў, што ў непрацоўным тыдзень у Маскве працягнуць працаваць экстраныя службы, органы ўлады, транспарт, банкі і харчовыя крамы.
Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
У Расеі за суткі каранавірусную інфэкцыю дыягнаставалі ў 182 чалавек, паведамляе аператыўны штаб. Агульная колькасьць выяўленых выпадкаў склала 840 чалавек у 56 рэгіёнах краіны.
Больш за ўсё выпадкаў за суткі заражэньня выявілі ў Маскве — у 136 чалавек. Усяго ў горадзе вірус выявілі ў 546 чалавек. Там зафіксаваныя 2 сьмерці.