Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Летнія Алімпійскія гульні «адкладуць», — сябра Міжнароднага алімпійскага камітэту


Адлік да Алімпіяды ў Токіё, 23 сакавіка
Адлік да Алімпіяды ў Токіё, 23 сакавіка

Сёлетнюю летнюю Алімпіяду, якую плануецца правесьці ў Японіі ў Токіё, перанясуць з прычыны пандэміі каранавірусу, заявіў шматгадовы сябра Міжнароднага алімпійскага камітэту Дык Паўнд у тэлефонным інтэрвію USA Today. Афіцыйных абвестак Міжнароднага алімпійскага камітэту (IOC) ці Аргкамітэту не было.

«Зыходзячы з інфармацыі IOC, адкласьці ўжо вырашана, — цытуе выданьне словы Дыка Паўнда 23 сакавіка. — Як усё будзе праходзіць, пакуль яшчэ ня вырашана, але гульні не пачнуцца 24 ліпеня, наколькі я ведаю».

Дык Паўнд, архіўнае фота
Дык Паўнд, архіўнае фота

Паводле Паўнда, якога выданьне называе адным з самых уплывовых чальцоў IOC на працягу дзесяцігодзьдзяў, гульні, хутчэй за ўсё, будуць перанесеныя на 2021 год, але падрабязнасьці мусяць быць вырашаны на працягу наступных чатырох тыдняў.

Рашэньне аб пераносе Гульняў будзе прынятае «ў некалькі этапаў», сказаў Паўнд, які ў свае 78 гадоў зьяўляецца сябрам IOC найдаўжэй.

«Мы адкладзём гэта і пачнём пераадольваць наступствы гэтага пераносы, якія будуць неверагодныя», — сказаў ён.

Гульні плянаваліся ў Токіё — сталіцы Японіі. Цяпер у Японіі 1128 выяўленых выпадкаў COVID-19, зь іх памерлі 42 чалавекі, выпісаныя здаровымі 235.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG