Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС дапамагло вярнуцца дадому амаль тром з паловай тысячам беларусаў


Адзін з самалётаў «Белавія», ілюстрацыйнае фота
Адзін з самалётаў «Белавія», ілюстрацыйнае фота

Міністэрства замежных справаў дапамагло вярнуцца дадому амаль 3,5 тысячы беларусаў, піша БелТА са спасылкай на прэс-сакратара беларускага Міністэрства замежных справаў Анатоля Глаза.

Паволе Глаза, толькі за 23 сакавіка групы беларусаў пасьпяхова вылецелі з Марока, Віетнаму, Эквадору, Ізраілю ды іншых дзяржаваў. Таксама чартэр «Белавія» мусіць забраць грамадзян Беларусі з аэрапорту Ўнукава (Масква, Расея).

Аднак яшчэ каля тысячы беларусаў знаходзяцца за мяжой. Напрыклад, частка зь іх прыехала ў Нямеччыну на легкавых аўтах. Сухаземны транзыт праз Польшчу закрыты,таму дыпляматы раяць вярнуцца ў Беларусь бліжэйшымі авіярэйсамі.

Вострым пытаньнем застаецца вяртаньне беларусаў зь Індыі і Шры-Ланкі. Гэтыя праблемы разьвязваюць супольна з расейскім бокам, бо грамадзян дастаўлялі на адпачынак расейскія авіяперавозьнікі і турапэратары. Таксама разглядаюць магчымасьць арганізаваць дадатковыя рэйсы, але для гэтага патрэбны час, сказаў Глаз.

МЗС таксама вядзе перамовы з расейскімі дыпляматамі для канчатковага ўзгадненьня дадатковых (акрамя чартэрнага рэйсу) альгарытмаў руху на радзіму беларускіх грамадзян, якія прылятаюць у расейскія аэрапорты Ўнукава (Масква) і Пулкава (Пецярбург).

26 і 30 сакавіка адмысловымі авіярэйсамі Баку — Менск можна вярнуцца ў Беларусь з Азэрбайджану.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG