Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі кантакты хворых на COVID-19 адсочаць па геалякацыі тэлефонаў. ВІДЭА


Чалавек на маскоўскай вуліцы, 21 сакавіка 2020
Чалавек на маскоўскай вуліцы, 21 сакавіка 2020

Прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Мішусьцін даручыў міністэрству сувязі да 27 сакавіка распрацаваць сыстэму адсочваньня людзей, якія кантактавалі з тымі, хто хворы на каранавірусную інфэкцыю COVID-19. Сыстэма мае грунтавацца на зьвестках сотавых аператараў пра геалякацыю тэлефонаў канкрэтных людзей, паведамляецца на сайце расейскага ўраду.

Мішусьцін распарадзіўся рассылаць грамадзянам інфармацыю пра тое, што яны кантактавалі з хворым на COVID-19 чалавекам, а таксама перадаваць гэтыя звесткі ў рэгіянальныя апэратыўныя штабы па барацьбе з каранавірусам.

У Расеі па стане на раніцу 23 сакавіка каранавірус выявілі ў 438 чалавек. Больш за ўсё захварэлых у Маскве — 262 чалавекі. Расейскі прэм’ер-міністар таксама паабяцаў зрабіць больш жорсткім пакараньне за парушэньне карантыну.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG