Лінкі ўнівэрсальнага доступу

YouTube і Netflix зьменшаць якасьць трансьляцыі ў Эўропе


Плятформы YouTube і Netflix зьменшаць якасьць трансьляцыі ў Эўропе, каб пазьбегнуць нагрузкі на інтэрнэт у сувязі з тым, што мільёны эўрапейцаў праз пандэмію каранавірусу мусяць працаваць дыстанцыйна і шмат глядзяць відэа дома.

Гэтае рашэньне было прынята пасьля таго, як эўракамісар унутранага рынку і лічбавай эканомікі Цьеры Брэтон заклікаў стрымінгавыя плятформы зьнізіць якасьць сваіх відэаролікаў, каб прадухіліць каляпс інтэрнэту.

«Мы абавязуемся часова пераключаць увесь трафік у ЭЗ на стандартны», — гаворыцца ў заяве YouTube 20 сакавіка.

19 сакавіка Netflix у сваёй заяве таксама адзначыў, што «пачне зьніжаць хуткасьць перадачы дадзеных ва ўсіх стрымінгах у Эўропе на працягу 30 дзён».

Эўрапейскія тэлекамунікацыйныя правайдэры, ад Vodafone да Deutsche Telekom, у апошнія дні паведамляюць пра рэзкае павелічэньне трафіку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG