Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя рэкорды падзеньня беларускага рубля: даляр падаражэў на 10 капеек, эўра — на 8.


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Па выніках валютных таргоў 19 сакавіка даляр ЗША каштуе ўжо 2,5414 беларускага рубля.

Гэта абсалютны максымум цаны амэрыканскай валюты. У пачатку 2020 году яна каштавала 2,1036 беларускага рубля.

Эўра вырас у цане на 8 капеек да 2,7640 рубля (у студзені быў 2,3524).

Камэрцыйныя банкі набываюць даляр у сярэднім па 2,55 рубля, а прадаюць па 2,59. Эўра адпаведна 2,77 і 2,80.

Расейскі рубель нязначна, але таксама ўмацаваўся — да 3,1806 за 100 адзінак.

На Маскоўскай біржы курс даляра перавысіў 81 расейскі рубель, эўра каштуе 89 рублёў.

У беларускім валютным кошыку расейскі рубель складае 50%, таму залежнасьць ад ягонага курсу істотная. Астатнюю долю дзеляць даляр і эўра.

Беларускі рубель падае на фоне ваганьняў расейскага рубля адносна асноўных валют, а таксама ў сувязі з падзеньнем цаны на нафту — каціроўкі маркі Brent пасьля абвалу ніжэй за 25 даляраў за барэль падрасьлі да 26-ці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG