Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вугоршчына закрыла межы


На ўкраінска-вугорскай мяжы
На ўкраінска-вугорскай мяжы

У панядзелак Вугоршчына стала яшчэ адной эўрапейскай краінай, якая з прычыны новага каранавіруса абвясьціла пра жорсткія захады, закрыла свае межы і абмежавала рух.

«Мы закрываем межы Вугоршчыны для пасажырскага руху», — заявіў у панядзелак прэм’ер-міністар Віктар Орбан, выступаючы ў парлямэнце краіны.

«Цяпер адбываюцца міжнародныя перамовы для каардынацыі, гэта значыць, што ў далейшым у Вугоршчыну змогуць уехаць толькі яе грамадзяне», — сказаў ён.

Суседнія з Вугоршчынай Славаччына і Ўкраіна ўжо ўвялі падобныя захады адносна сваіх межаў.

В. Орбан таксама сказаў, што ад панядзелка будуць забароненыя ўсе публічныя мерапрыемствы.

«Забаўляльныя, культурныя ўстановы, кінатэатры мусяць быць закрытыя», — сказаў ён і дадаў, што рэстаранам і кавярням будзе дазволена працаваць да 15.00.

Людзям старэйшым за 70 гадоў будзе рэкамэндавана нікуды не выходзіць з дому, сказаў В. Орбан, аднак прызнаў, што прымусіць людзей гэта рабіць немагчыма.

У Вугоршчыне на сёньня зарэгістравана 39 інфікаваных каранавірусам і адзін сьмяротны выпадак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG