У краінах Усходняй Эўропы колькасьць зафіксаваных выпадкаў каранавірусу абмяжоўваецца дзясяткамі ці нават адзінкамі хворых. Аднак некаторыя суседнія зь Беларусьсю краіны ўжо абвясьцілі надзвычайнае становішча, каб абмежаваць пашырэньне вірусу.
Польшча
- Колькасьць выпадкаў — 51
- 1 пацыентка памерла
- Рыхтуецца абвяшчэньне стану эпідэмічнай пагрозы
- Уведзены санітарны кантроль на ўсіх межах
- Адмененыя ўсе масавыя мерапрыемствы
- Матчы футбольнага чэмпіянату праходзяць пры пустых трыбунах
- Ад панядзелка 16 сакавіка зачыняцца ўсе навучальныя ўстановы — ад дзіцячых садкоў да ўнівэрсытэтаў
- Ад чацьвярга 12 сакавіка зачыняюцца ўстановы культуры — кіно, тэатры, філярмоніі і музэі
Латвія
- Колькасьць выпадкаў — 10
- Урад увёў стан надзвычайнай сытуацыі
- Да 14 красавіка закрытыя ўсе навучальныя ўстановы
- На 4 тыдні адмененыя ўсе масавыя мерапрыемствы з удзелам больш чым 200 чалавек
- МЗС рэкамэндуе грамадзянам не выяжджаць за межы краіны
Літва
- Колькасьць выпадкаў — 3
- МЗС раіць грамадзянам Літвы адмовіцца ад усіх паездак за мяжу
- Да 27 сакавіка адменены ўсе мерапрыемствы ў закрытых памяшканьнях з удзелам больш чым 100 чалавек
- Спартовыя спаборніцтвы адбываюцца без гледачоў
- На 2 тыдні спыняецца навучаньне ва ўсіх навучальных установах (у Вільні — на 5 тыдняў)
Украіна
- Колькасьць выпадкаў — 3
- У краіне абвешчаны карантын ад 12 сакавіка да 3 красавіка:
- Забаронена наведаньне вучнямі навучальных установаў
- Забаронена правядзеньне масавых мерапрыемстваў з удзелам больш за 200 чалавек ( у Кіеве — 60 чалавек)
Расея
- Колькасьць выпадкаў — 28
- У Маскве на месяц увялі забароны на масавыя мерапрыемствы (больш за 5 000 чалавек)
Чэхія
- Колькасьць выпадкаў — 64
- У краіне абвешчана надзвычайнае становішча
- Уведзены кантроль на мяжы зь Нямеччынай і Аўстрыяй
- Забаронены ўезд замежнікаў з краінаў рызыкі
- Закрыты школы
- Забароненыя мерапрыемствы з колькасьцю ўдзельнікаў больш за 30
- Ад 20.00 да 6.00 будуць зачыненыя рэстараны
- Цалкам закрытыя спартовыя аб’екты, фітнэс-залы, басэйны, салярыі, саўны, музычныя клюбы, бібліятэкі і галерэі
Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ