У пасяджэньні Трохбаковай кантактнай групы па Данбасе 11 сакавіка ў Менску ім узялі ўдзел кіраўнік офіса прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак і намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Козак.
Перамовы ў Мінску доўжыліся амаль да поўначы. Бакі канчаткова ня вырашылі пытаньне пра абмен палоннымі, новыя пункты перасячэньня лініі фронту і новыя зоны бясьпекі, хоць заявілі аб прагрэсе ў абмеркаваньні гэтым тэмаў.
Разам з тым яны ўзгаднілі прапанову аб новым органе для актывізацыі перамоўнага працэсу.
Бакі дамовіліся стварыць новы орган, які б спрыяў палітычнаму ўрэгуляваньню ўзброенага канфлікту на Данбасе найбліжэйшым часам.
Прадстаўніца АБСЭ Гайдзі Граў пасьля 12-гадзінных перамоў заявіла:
«На пасяджэньні палітычнай групы было прынятае рашэньне аб стварэньні „кансультатыўнай рады“ для гэтай групы. Праект яе паўнамоцтваў і парадак працы ўзгоднены. Задачай гэтай рады будзе адпрацоўка рэкамэндацый у палітычных пытаньнях у межах сфэры яе дзейнасьці».
Ніякага прагрэсу ў палітычнай падгрупе ТКГ не назіраецца ўжо некалькі гадоў.
Прадстаўнік адміністрацыі Пуціна Дзьмітрый Козак выказаў спадзеў, што гэты орган будзе зацьверджаны ўжо на наступным паседжаньні ТКГ 25 сакавіка.
«Бакі таксама дамовіліся аб новым мэханізьме сумеснай працы бакоў у пошуку палітычных шляхоў вырашэньня канфлікту», — сказаў Козак, выкарыстоўваючы крамлёўскую тэрміналёгію, паводле якой «Данецк і Луганск зьяўляюцца ўдзельнікамі ўнутранага канфлікту ва Ўкраіне з Кіевам», а Масква — толькі пасярэдніца.
«Гэта дыялёг-плятформа з удзелам бакоў „нармандзкага фармату“ і „бакоў канфлікту“, — дадаў Козак. — Ня трэба больш казаць, але мы павінны быць асьцярожныя наконт гэтых мэханізмаў, каб дамоўленасьці не сарваліся».
Паводле офісу прэзыдэнта Ўкраіны, бакі дасягнулі дамоўленасьцяў наконт абмену палоннымі, разьвядзеньня ўзброеных сілаў, адкрыцьця кантрольна-прапускных пунктаў у Залатым і Шчасным. Дамовіліся таксама «падпісаць рашэньне трохбаковай кантактнай групы аб стварэньні кансультатыўнай рады ў складзе палітычнай падгрупы ТГК пасьля кансультацыяў з прадстаўнікамі АБСЭ, Францускай Рэспублікі і Фэдэратыўнай Рэспублікі Нямеччына ў пытаньнях рэалізацыі пагадненьняў, дасягнутых падчас саміту ў нармандзкім фармаце».