Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пандэмія каранавірусу: захварэлі 126 тысяч, вылечыліся 68 тысяч, памерлі 4,6 тысячы


На раніцу 12 сакавіка ў сьвеце зафіксавалі 126,4 тысячы выпадкаў COVID-19.

Зь іх:

  • каля 81 тысячы ў Кітаі,
  • каля 12,5 тысячы ў Італіі,
  • каля 9 тысяч у Іране,
  • каля 7,9 тысячы ў Паўднёвай Карэі,
  • каля 2,3 тысячы ў Францыі,
  • каля 2,3 тысячы ў Гішпаніі,
  • каля 2 тысяч у Нямеччыне,
  • каля 1,3 тысячы ў ЗША.

За апошнія тры тыдні ў Кітаі выявілі толькі каля 5 тысяч новых выпадкаў COVID-19, з пачатку сакавіка менш за тысячу — цяпер выяўляюць менш за сотню новых выпадкаў за дзень. Распаўсюд вірусу там, калі параўноўваць з ранейшымі тэмпамі, цяпер амаль спыніўся, ад 17 лютага колькасьць актыўных выпадкаў няспынна спадае.

Сытуацыя з каранавірусам таксама пачынае стабілізавацца ў Паўднёвай Карэі і Японіі.

Але рэзкі рост колькасьці інфікаваных паказваюць у сакавіку Італія (плюс звыш 10 тысяч) і Іран (плюс 8 тысяч), тэмпы распаўсюду вірусу павялічваюцца ў Францыі, Гішпаніі, Нямеччыне і ЗША.

Ад хваробаў, якія выклікаў новы каранавірус, у сьвеце памерлі 4634 чалавекі:

  • 3169 у Кітаі,
  • 827 у Італіі,
  • 354 у Іране,
  • 66 у Паўднёвай Карэі,
  • 55 у Гішпаніі,
  • 48 у Францыі,
  • 38 у ЗША.

Выпісалі здаровымі 68,3 тысячы пацыентаў, у цяжкім стане знаходзяцца каля 5,7 тысячы пацыентаў.

У Беларусі пацьвердзілі 12 выпадкаў COVID-19, але трох пацыентаў (у іх ліку самы першы, студэнт БНТУ з Ірану) зьбіраюцца выпісваць як здаровых ужо на гэтым тыдні.

Увечары 11 сакавіка Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла, што распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце «можна ахарактарызаваць як пандэмію». Як адзначае САЗ, гэтае азначэньне не мяняе ацэнкі пагрозаў, якія нясе хвароба, а таксама не мяняе дзеяньняў арганізацыі і тое, што варта рабіць асобным краінам.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG