Акцыі шматлікіх расейскіх кампаній у панядзелак рэзка зьнізіліся на Лёнданскай фондавай біржы пасьля абвалу коштаў на нафту.
Больш за ўсіх ўпалі дэпазытарныя расьпіскі на акцыі «Раснафты» — на 22,5%. Па дадзеных выданьня The Bell, менавіта рашэньне кіраўніка «Раснафты» разарваць зьдзелку з краінамі-вытворцамі нафты (так званую OPEC+) стала каталізатарам падзеньня сусьветных коштаў на нафту.
Капіталізацыя сыравінных кампаній зь іншых, неэнэргетычных сэктараў, таксама рэзка ўпала.