Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бішкеку фэміністак пабілі палкамі, але затрымалі не нападнікаў, а ахвяраў. ВІДЭА


Затрыманьне ўдзельніцы маршу
Затрыманьне ўдзельніцы маршу

У сталіцы Кыргызстану Бішкеку невядомыя напалі на ўдзельніц маршу за правы жанчын, прымеркаванага да Міжнароднага жаночага дня. Пасьля гэтага міліцыя затрымала арганізатараў і ўдзельнікаў маршу — некалькі дзясяткаў чалавек, таксама, паводле сьведак, з ужываньнем гвалту.

Як паведамляе Радыё Азатык, невядомыя ў масках, узброеныя палкамі, білі жанчын, вырывалі ў іх транспаранты і раскідвалі іх. Пасьля прыбыцьця міліцыі нападнікі зьбеглі. Затрыманых удзельнікаў маршу, а таксама журналістаў павезьлі на аўтобусах у УУС. Прычыну затрыманьня не патлумачылі. Неўзабаве ўсіх выпусьцілі.

У Кыргызстане ад хатняга гвалту толькі ў 2019 годзе пацярпелі 5 тысяч жанчын. Толькі ў першы тыдзень 2020 году ў Кыргызстане пасьля зьбіцьця мужамі загінулі дзьве жанчыны. Адну зь іх муж абліў кіпенем, спрабуючы схаваць сьляды зьбіцьця на целе. Мясцовыя актывісты спрабуюць прыцягнуць увагу да праблемы сямейнага гвалту, але не атрымліваюць падтрымку ўладаў краіны і грамадзкасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG