Сэнатарка ад штату Масачусэтс Элізабэт Ўорэн выйшла з барацьбы за вылучэньне ў прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі, паведамляе Голас Амэрыкі.
На днях аб выхадзе з прэзыдэнцкай гонкі сярод дэмакратаў абвясьцілі Піт Бутыджэдж, Эмі Клобушар і Майкл Блумбэрг, якія заявілі аб падтрымцы кандыдатуры былога віцэ-прэзыдэнта Джо Байдэна ў барацьбе за намінацыю.