Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз падоўжыў санкцыі супраць Расеі за парушэньне тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны


Эўрапейскі зьвяз прыняў рашэньне падоўжыць санкцыі супраць расейцаў, юрыдычных асобаў і сэпаратыстаў, якія падтрымліваюцца Крамлём, на паўгода за парушэньне тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны, паведаміў у твітэры карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк.

«Амбасадары ЭЗ падоўжылі забарону на выдачу візаў і замарожваньне актываў супраць 175 расейцаў і сэпаратыстаў, а таксама 44 суб’ектаў гаспадараньня на 6 месяцаў за парушэньне тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны. Такое рашэньне міністры павінны ўхваліць 12 сакавіка», — напісаў Юзьвяк.

19 сьнежня 2019 году Эўрапейскі зьвяз афіцыйна абвясьціў аб падаўжэньні санкцый супраць Расеі на наступныя паўгода. Перад тым, 13 сьнежня, кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў Эўразьвязу падоўжылі дзеяньне эканамічных санкцый супраць Расейскай Фэдэрацыі таксама на паўгода.

Пасьля анэксіі Крыму ў 2014 годзе і пачатку ваенных дзеяньняў на Данбасе Эўрапейскі зьвяз увёў і штораз падаўжае санкцыі, зьвязаныя з парушэньнем тэрытарыяльнай цэласнасьці, сувэрэнітэту і незалежнасьці Ўкраіны. Аднак у Брусэлі ёсьць палітычныя сілы і лідэры, якія лабіююць зьняцьце абмежаваньняў з Крамля за агрэсію супраць Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG