Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Майк Пампэо: ЗША ніколі не прызнаюць Крымскі паўвостраў тэрыторыяй Расеі


Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо

27 лютага, у дзень шостай гадавіны анэксіі Крымскага паўвострава Расеяй, дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо заявіў, што для Амэрыкі «Крым — гэта Ўкраіна».

ЗША ніколі не прызнаюць расейскія прэтэнзіі на тое, каб лічыць украінскі Крым суверэннай тэрыторыяй Расеі, і заклікаюць Маскву спыніць акупацыю паўвострава. Пра гэта Майк Пампэо заявіў у звароце, які апублікаваў Дзярждэпартамэнт ЗША 27 лютага.

«Расейская акупацыя Крыму і нарастальная мілітарызацыя паўвострава зьяўляюцца пагрозай нашай агульнай бясьпецы. Расейскія акупацыйныя ўлады працягваюць парушаць правы чалавека і асноўныя свабоды, жорстка душачы крытыкаў з грамадзянскай супольнасьці, сродкі масавай інфармацыі і абмяжоўваючы свабоду веравызнаньня», — падкрэсьліў Майк Пампэо.

Дзяржсакратар заявіў, што ЗША заклікаюць Расею вызваліць усіх украінцаў, незаконна зьняволеных у турмах за іхны мірны пратэст, і пакласьці канец парушэньням асноватворных грамадзянскіх свабодаў у Крыме.

«На працягу шасьці гадоў Расея працягвае спадзявацца на хлусьню і дэзынфармацыю ў сваёй няўдалай спробе ўзаконіць беззаконьне. Яе намаганьні асуджаныя на правал. Сьвет ніколі не забудзе беспадстаўнае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну. Злучаныя Штаты асуджаюць незаконныя дзеяньні Расеі ў Крыме і няспынныя агрэсіўныя дзеяньні супраць Украіны, у тым ліку на Данбасе, і будуць падтрымліваць санкцыі супраць Расеі да таго часу, пакуль яна ня верне кантроль над Крымам Украіне і ня выканае цалкам свае абавязаньні ў менскіх пагадненьнях», — гаворыцца ў заяве Пампэо.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG