Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што з Алімпіядай у Токіё. Міжнародны алімпійскі камітэт выпусьціў заяву


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Летняя Алімпіяда ў Токіё пройдзе ў заплянаваныя даты — з 24 ліпеня па 9 жніўня. Такое рашэньне прыняў выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэту пасьля абмеркаваньня пагрозы каранавіруса новага тыпу.

Камітэт выпусьціў заяву, у якой заклікаў усіх спартоўцаў працягваць падрыхтоўку да спаборніцтваў.

Кантракт Токіё на правядзеньне Алімпіяды дае права адкласьці правядзеньне спаборніцтваў да канца года. Але адмяніць Гульні можа толькі МАК.

Здагадкі аб тым, што летнюю Алімпіяду ня будуць праводзіць праз каранавірус зьявіліся пасьля таго, як мноства спартыўных спаборніцтваў былі альбо адмененыя, альбо прайшлі без гледачоў.

Японскія ўлады неаднаразова казалі, што ніякай пагрозы Алімпіядзе няма. На падрыхтоўку да Гульняў выдаткавана ўжо больш за 12 мільярдаў даляраў.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG