Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Японіі скасавалі фэстывалі любаваньня сакурай праз эпідэмію каранавірусу


У японскіх гарадах Токіё і Осака скасавалі красавіцкі фэстываль цьвіценьня сакуры і любаваннья ёю праз эпідэмію каранавірусу, перадаюць у суботу мясцовыя СМІ. ​

Самі гараджане змогуць убачыць квітучыя дрэвы ў парках Токіё і Осакі, але традыцыйных захадаў сёлета ня будзе.

Арганізатары фэстываляў вельмі шкадуюць, што ім давялося прыняць гэтае рашэньне праз эпідэмію каранавірусу.

Традыцыйна ў красавіку ў гэтыя два гарады прыяжджаюць мільёны турыстаў з усяго сьвету, каб палюбавацца дрэвамі ў белых і ружовых колерах.

У Японіі больш за 230 чалавек заразіліся вірусам, 5 чалавек памерлі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG