Беларускі фатограф Андрэй Лянкевіч стаў пераможцам міжнароднага конкурсу фатаграфій This is Gender (Гэта гендэр). Конкурс прысьвечаны таму, як гендэрныя нормы ўплываюць на ўладу і магчымасьці для жыцьця ў розных краінах.
Як паведамляецца на сайце конкурсу, здымак Лянкевіча быў абраны з 400 пададзеных на конкурс з больш чым 50 краін.
На здымку ўдава Вольга Маркевіч сядзіць у сваім доме ў Беларусі. Як адзначаецца на сайце конкурсу, у Беларусі ў паўтара разу больш жанчын, чым мужчын ва ўзросьце больш за 65 гадоў. У выніку, шмат якія пажылыя жанчыны жывуць самотна.