Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржкантроль «паставіў тройку» разьвіцьцю Аршанскага раёну. Паўтара года таму Лукашэнка ставіў «двойку зь мінусам»


У пасёлку Балбасава пад Воршай, 1 лістапада 2018 году
У пасёлку Балбасава пад Воршай, 1 лістапада 2018 году

Пяці- або дзесяцібальная сыстэма ўжывалася пры такой ацэнцы, не ўдакладняецца.

Старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў 21 лютага зладзіў працоўную паездку ў Аршанскі раён і ўзяў удзел у паседжаньні райвыканкаму, расказвае сайт ведамства.

Анфімаў адзначыў, што разьвіцьцё Аршанскага раёну — «значны для ўсёй рэспублікі пілётны праект, рэалізацыя якога мусіць быць прыкладам для іншых сярэдніх гарадоў». Ды заплянаванае ў раёне не выконваецца ў поўным аб’ёме, нягледзячы на «беспрэцэдэнтныя захады дзяржаўнай падтрымкі».

«На жаль, я магу паставіць толькі тройку, ацэньваючы працы тут ня толькі па прамысловым, але і па ўсім народнагаспадарчым комплексе раёну», — сказаў старшыня Дзяржкантролю. Паводле яго, дайсьці можа да «ручнога кіраваньня» канкрэтнымі праектамі.

Аршанскім раёнам апякуецца асабіста Аляксандар Лукашэнка. Летам 2018 году ён ацаніў працу міністраў з Аршанскім раёнам на «двойку зь мінусам», а пасьля наогул запатрабаваў замены «ўсяго кіраўніцтва ўраду».

У гэтым раёне год таму Лукашэнка стварыў «унутраны афшор», паўтара года таму за «невыкананьне даручэньняў па комплексным разьвіцьці Аршанскага раёну» звольніў міністраў архітэктуры і прамысловасьці, абураўся імпартам лёну для Аршанскага льнакамбінату і загадваў нацыяналізаваць авіярамонтны завод, які належаў украінцам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG