Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Закінуты завод у Воршы, за які прасілі 306 рублёў, прадалі за 100 тысяч даляраў


Завод жалезабэтонных вырабаў у Воршы, архіўнае фот
Завод жалезабэтонных вырабаў у Воршы, архіўнае фот

Комплекс будынкаў заводу жалезабэтонных вырабаў, што месьціцца на вуліцы Леніна ў Воршы, прадалі на аўкцыёне з шостай спробы за 201 тысячу рублёў.

Як адзначае БелаПАН, будынкі не выкарыстоўваліся з 2016 году пасьля банкруцтва УП «Аршанскі завод ЖБІ». Але на фота Аршанскага рэгіянальнага парталу завод выглядаў даўно закінутым яшчэ ў 2017 годзе.

Комплекс будынкаў спрабавалі прадаць яшчэ з сакавіка 2019 году. На пачатковую цану ў 2 млн рублёў не знайшлося ніводнага пакупніка. Стартавую цану паэтапна зьніжалі, пакуль яна не дайшла да 306 рублёў (12 базавых велічыняў).

Тады на будынкі знайшлося тры прэтэндэнты, і на 75 кроку аўкцыёну іх прадалі за 201 тысячу рублёў неназванаму таварыству з абмежаванай адказнасьцю з гарадзкога пасёлка Балбасава, што пад Воршай. Наўрад ці пакупніком быў тамтэйшы Аршанскі авіярамонтны завод (гэта не ТАА, а ААТ).

Новы пакупнік атрымаў у арэнду на 62 гады ўчастак у 4,5 га, адміністрацыйны будынак, фармовачны і арматурны цэхі, бэтонна-зьмешвальны ўчастак і іншыя пабудовы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG