Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МУС: У пастаўках наркотыкаў у Беларусь пераважае «расейскі вэктар»


Юры Караеў
Юры Караеў

Як паведамляе агенцтва БелаПАН, пра гэта Юры Караеў заявіў на пасяджэньні прэзыдыюму ўраду, прысьвечаным барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў.

Паводле міністра, летась прававахоўныя органы выявілі 4,5 тысячы злачынстваў, зьвязаных з наркотыкамі. Ён падкрэсьліў, што колькасьць падобных злачынстваў штогод зьніжаецца, але аб'ёмы наркатычных сродкаў і псыхатропных рэчываў, якія канфіскоўваюцца, павялічваюцца.

Летась органы ўнутраных спраў, мытныя і памежныя службы сканфіскавалі больш за 1,5 тоны наркатычных сродкаў, псыхатропных рэчываў, іх прэкурсараў і аналягаў, спынена 29 каналаў наркатрафіку – паведаміў Караеў.

Ён адзначыў, што зараз у нелегальных пастаўках наркотыкаў пераважае «расейскі вэктар», аднак актывізавалася і дзейнасьць міжнародных злачынных груповак, арыентаваных на пастаўкі наркотыкаў, пераважна мараканскага гашышу, з краінаў ЭЗ на тэрыторыю Эўразійскага саюзу.

Паводле міністра колькасьць няпоўнагадовых, уцягнутых ува ўжываньне і гандаль наркотыкамі, з кожным годам становіцца менш.

Кіраўнік МУС адзначыў, што ў мінулым годзе ў параўнаньні з 2018-м годам колькасьць перадазіровак наркотыкаў у няпоўнагадовых зьменшылася ў 2,8 разы, а ў параўнаньні з 2015-м годам – у 37 разоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG