Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь пагадзілася выплаціць Чэхіі доўг 1991–1992 гадоў


Прага, від з акна МЗС Чэхіі
Прага, від з акна МЗС Чэхіі

Міністэрства замежных справаў Чэхіі апублікавала пагадненьне паміж Прагай і Менскам пра выплату беларускага доўгу за пастаўкі тавараў з Чэскай і Славацкай фэдэратыўнай рэспублікі ў Рэспубліку Беларусь у 1991—1992 гг.

Паводле пагадненьня, якое ўступіла ў дзеяньне 6 лютага, Беларусь прызнала за сабой перад Чэхіяй доўг вышынёю 1,79 мільёна даляраў, які будзе вылічвацца Прагай з аплаты за арэнду будынку амбасады Чэскай рэспублікі ў Менску.

Пагадненьне прадбачвае ў рамках выплаты доўгу магчымасьць закупу Чэскай рэспублікай будынку і зямельнай дзялянкі для сваёй амбасады ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG