Падзеі 23 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
23 лютага 1878 году нарадзіўся мастак Казімір Малевіч. У 1919–1922 гадах Малевіч жыў і працаваў у Віцебску, дзе выкладаў у Народнай мастацкай школе.
Таксама ў гэты дзень
1919 — у Маскве быў адкрыты клюб рабочых-беларусаў «Беларус».
1944 — была заснаваная Беларуская краёвая абарона (БКА).
1944 — Сталін скасаваў Чачэна-Інгускую аўтаномную рэспубліку. Неўзабаве пачалася дэпартацыя чачэнцаў і інгушоў у Сярэднюю Азію.
У гэты дзень нарадзіліся
1891 — Міхаіл Піятуховіч, беларускі літаратуразнавец, крытык, пэдагог.
1907 — Станіслаў Станкевіч, беларускі літаратуразнавец, грамадзкі дзяяч.
У памяці
1766 — памёр Станіслаў Ляшчынскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
1855 — памёр Карл Фрыдрых Гаўс, нямецкі матэматык, астраном і фізык.