Падзеі 14 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
14 лютага 1937 году нарадзіўся беларускі паэт і пісьменьнік Міхась Стральцоў. Сярод твораў Стральцова — зборнікі прозы і паэзіі «Сена на асфальце», «Ядлоўцавы куст», «Падарожжа за горад». Стральцоў займаўся літаратуразнаўствам, перакладаў на беларускую мову Пушкіна, Пастарнака, Нікаляса Гільена і інш.
Таксама ў гэты дзень
1876 — Аляксандар Грэм Бэл запатэнтаваў тэлефон.
1918 — Савецкая Расія перайшла на грыгарыянскі каляндар. Пасьля 31 студзеня настала 14 лютага.
1924 — у Вільні пачала выдавацца газэта «Голас беларуса».
1924 — заснаваная кампанія IBM.
1956 — пачаўся XX зьезд КПСС, на якім прагучаў даклад Мікіты Хрушчова з асуджэньнем культу асобы Іосіфа Сталіна.
2005 — быў створаны відэахостынг YouTube.
У гэты дзень нарадзіліся
1800 (1799) — Валенты Ваньковіч, беларускі мастак, майстра партрэту.
1906 — Мікалай Улашчык, беларускі гісторык і археограф.
1907 — Алесь Звонак, беларускі паэт.
1914 — Павал Масьленікаў, беларускі жывапісец, тэатральны мастак, пэдагог.
У памяці
1779 — падарожнік Джэймз Кук забіты на Гаваях
1984 — памёр Язэп Найдзюк, беларускі нацыянальны дзяяч, выдавец.
1989 — памёр Вінцэнт Жук-Грышкевіч, старшыня Рады БНР у 1971–1982 гадах.
2014 — памёр Гаўрыла Вашчанка, беларускі мастак.