Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітайскія навукоўцы выказалі здагадку, што каранавірус мог перадацца ад пангаліна


Пангаліны, канфіскаваныя ад кантрабандыстаў у Інданэзіі, кастрычнік 2017
Пангаліны, канфіскаваныя ад кантрабандыстаў у Інданэзіі, кастрычнік 2017

Навукоўцы Паўднёва-Кітайскага сельскагаспадарчага унівэрсытэту выказалі здагадку, што верагодным носьбітам каранавіруса, ад якога ён перадаўся чалавеку, быў пангалін, жывёліна, падобная да браняносцаў ці мурашкаедаў​. Пра гэта паведамляе Reuters.

У Кітаі і Віетнаме мяса пангаліна лічыцца дэлікатэсам, а кітайскія мэдыкі раней меркавалі, што крыніцай заражэньня ва Ўхані стала ўжываньне ў ежы мяса якой-небудзь экзатычнай жывёлы, напрыклад зьмяі або кажана.

Дзяржаўнае кітайскае інфармацыйнае агенцтва Сіньхуа падтрымала здагадку навукоўцаў. Яно паведаміла, што геном новага штаму каранавіруса, вылучанага ў пангаліна, аказаўся на 99% ідэнтычным з геномам каранавіруса ў захварэлых людзей. Але дасьледчыкі адзначаюць, што пангаліны могуць быць не адзінымі прамежкавымі носьбітамі віруса, і ня выключана, што ім таксама можна заразіцца і ад іншых жывёл.

Пангаліны — сысуны, пакрытыя буйной луской, якія могуць згортвацца ў шар. Яны жывуць у Афрыцы і Азіі і карыстаюцца вялікім попытам сярод браканьераў: розныя органы і часткі цела пангаліна выкарыстоўваюцца ў кітайскай мэдыцыне.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG