Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія хрысьціяне сабралі 55 тысяч подпісаў супраць «прапаганды ЛГБТ»


Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, архіўнае фота
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, архіўнае фота

Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заявіў на сустрэчы з моладзьдзю 6 лютага ў менскім Чырвоным касьцёле, што каталікі, праваслаўныя і пратэстанты сабралі 55 тысяч подпісаў пад пэтыцыяй «супраць ЛГБТ-прапаганды сярод дзяцей і моладзі».

Як перадае БелаПАН, Кандрусевіч расказаў, што праваслаўныя сабралі каля 20 тысяч подпісаў, яшчэ тысячу — пратэстанты, а рэшту — каталікі. Пэтыцыю абяцаюць накіраваць у адміністрацыю прэзыдэнта. Вядуць перамовы з праваслаўнай царквой, каб зладзіць супольную перадачу.

Збор подпісаў, як паведамляе БелаПАН, ладзіла моладзевая місія «Чыстае сэрца». Але на яе сайце тэксту пэтыцыі знайсьці не ўдалося.

Падобную пэтыцыю публікавалі іншыя арганізацыі ў 2018 годзе. У тым звароце пад «прапагандай ЛГБТ» меліся на ўвазе, сярод іншага, публікацыі ў СМІ, дзе «ў выглядзе інтэрвію і навінаў публікуюцца матэрыялы, героямі якіх зьяўляюцца асобы нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі». У звароце, пад якім зьбіралі подпісы ў канцы 2019 году, такога сказу або іншых прыкладаў «прапаганды ЛГБТ» не было.

Кандрусевіч адзначыў, што цяпер «ідэалёгія ЛГБТ прарываецца ў школы і ўнівэрсытэты», а да яго асабіста прыходзяць гомасэксуалы, якія просяць дапамагчы зьмяніць жыцьцё («з дапамогай сьвятара, касьцёлу, споведзі, прычасьця чалавек стрымліваецца»).

«Ад гэтага можна вылекавацца з Божай дапамогай», — кажа Кандрусевіч пра сэксуальную арыентацыю.

Ён спаслаўся на тое, што ў Злучаных Штатах нібыта правялі дасьледаваньне, у якім гаворыцца, што «чалавек не нараджаецца такім, а культура яго стварае такім». Што гэта за дасьледаваньне, невядома — напрыклад, у нядаўнім дасьледаваньні паўмільёна чалавек у ЗША і Брытаніі, вынікі якога публікаваліся ў Science, дасьледчыкі прыйшлі да высновы, што сэксуальная арыентацыя мае генэтычную аснову, хоць і не вызначаецца адным канкрэтным генам.

У адным з пытаньняў да Кандрусевіча, якія падаваліся ў электронным выглядзе, адзначалася, што нямала каталікоў адмовіліся падпісаць зварот, бо не разумелі ягоных мэтаў, і прасілі прывесьці прыклад ЛГБТ-прапаганды.

Ксёндз Сяргей Дабрагост прывёў у прыклад мультсэрыял «Губка Боб» («SpongeBob SquarePants»). Сам ксёндз яго не глядзеў, але ведае, што ў сэрыяле ёсьць эпізод, дзе два пэрсанажы мужчынскага полу ўсынавілі дзіця. Ён прапанаваў, каб такі мультфільм дэманстраваўся з узроставымі абмежаваньнямі і інфармаваньнем пра тое, што ён «утрымлівае сцэны ЛГБТ-стасункаў».

Іншых канкрэтных прыкладаў ня згадваецца, Але Дабрагост таксама згадаў відэагульні, якія ўтрымліваюць «такія сцэны», і «іншыя прыклады, якія ў хуткім часе плянуецца абнародаваць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG