У лютым 1990 годзе пад ціскам грамадзтва КПСС адмовілася ад манаполіі на ўладу, і неўзабаве зьезд народных дэпутатаў СССР унёс папраўку ў 6-ты артыкул Канстытуцыі. Гэты артыкул замацоўваў кіруючую ролю КПСС у савецкім грамадзтве, вызначаў кампартыю ў якасьці «ядра палітычнай сыстэмы».
Тлумачым, як гэта адбывалася.