Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму Лукашэнка сябруе зь Зюганавым


Генадзь Зюганаў і Аляксандар Лукашэнка, 2017 год
Генадзь Зюганаў і Аляксандар Лукашэнка, 2017 год

«Дзевяностыя forever» — відэацыкль Свабоды. Абвяшчэньне незалежнасьці і інтэграцыя з Масквой, дэмакратызацыя і рэпрэсіі, закон аб мовах і русыфікацыя, гіпэрінфляцыя і ўласныя грошы, візыт амэрыканскага прэзыдэнта і гвалтоўныя зьнікненьні — 1990-я ў Беларусі былі рознымі для розных людзей. Яны даўно мінулі, але іх дасягненьні і іх памылкі ўплываюць на сёньняшняе жыцьцё.

Дзейнасьць КПБ-КПСС была прыпыненая ў жніўні 1991-га, аднак ужо неўзабаве камуністам удалося аднавіць камуністычную партыю.

Абмяркоўваюць Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык.

Сьцісла

  • Дзейнасьць КПБ-КПСС была прыпыненая 25 жніўня 1991-га, у той жа дзень, калі Дэклярацыі аб сувэрэнітэце быў нададзены статус канстытуцыйнага закону.
  • Празь некалькі дзён пасьля спыненьня дзейнасьці кампартыі толькі сем чалавек сабраліся аднаўляць камуністычную арганізацыю.
  • У Беларусі была зарэгістраваная Партыя камуністаў беларуская (ПКБ).
  • 3 лютага 1993 году пастанова Вярхоўнага Савету ад 25 жніўня 1991 была адмененая, аднак КПБ-КПСС у ранейшым сваім выглядзе не адрадзілася.
  • Прыкметна, што на прэзыдэнцкіх выбарах 1994 кандыдат ад камуністычнай партыі Васіль Новікаў заняў апошняе месца, у той час як у Расеі на выбарах камуністы заўсёды былі на другім месцы.
  • Аляксандар Лукашэнка захоўвае білет члена КПСС, хаця фармальна ў камуністычную партыю не ўваходзіць. Ён неаднеаразова сустракаўся зь лідэрам расейскіх камуністаў Генадзем Зюганавым.
  • У Палату прадстаўнікоў, як правіла, праходзяць дзесятак, а то і болей, членаў камуністычнай партыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG