Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аёве пачаліся кокусы Дэмакратычнай партыі


Джо Байдэн выступае перад выбарнікамі ў Дэ-Мойне ў штаце Аёва, 2 лютага 2020
Джо Байдэн выступае перад выбарнікамі ў Дэ-Мойне ў штаце Аёва, 2 лютага 2020

У штаце Аёва 3 лютага выбарнікі-дэмакраты ўзялі ўдзел у кокусах, каб вызначыць, хто стане супернікам прэзыдэнта Дональда Трампа на сёлетніх лістападаўскіх выбарах, паведамляе Голас Амэрыкі.

На штат Аёва прыпадае менш за 1 працэнт насельніцтва краіны, а пражываюць там у асноўным белыя амэрыканцы, таму штат не занадта добра адлюстроўвае уласьцівую краіне расавую і этнічную разнастайнасьць, адзначае Голас Амэрыкі. Аднак, па традыцыі, кокусы ў Аёве займаюць першае месца ў палітычным календары барацьбы за Белы дом.

Сэнатар Бэрні Сандэрс выступае перад выбарнікамі ў Аёва Сіты, 2 лютага 2020
Сэнатар Бэрні Сандэрс выступае перад выбарнікамі ў Аёва Сіты, 2 лютага 2020

Паводле Голасу Амэрыкі, вынік галасаваньня ў Аёве цяжка прадказаць. У барацьбе бяруць удзел 11 кандыдатаў нават пасьля таго, як дзясятак прэтэндэнтаў на намінацыю выйшлі з гонкі па прычынах нізкіх рэйтынгаў або недахопу фінансаваньня.

Апытаньні грамадзкай думкі ў штаце дэманструюць напружаную барацьбу паміж сэнатарам ад штату Вэрмант Бэрні Сандэрсам і былым віцэ-прэзыдэнтам Джо Байдэнам, які змагаецца за намінацыю ўжо трэці раз.

Сэнатарка Элізабэт Ўорэн выступае перад выбарнікамі ў Давэнпорт, штот Аёва, 1 лютага 2020
Сэнатарка Элізабэт Ўорэн выступае перад выбарнікамі ў Давэнпорт, штот Аёва, 1 лютага 2020

Трохі адстаюць ад двух вядучых кандыдатаў сэнатарка Элізабэт Уорэн і былы мэр гораду Саўт-Бэнд ў штаце Індыяна Піт Бутыджэдж.

У адрозьненне ад праймэрыз, падчас якіх выкарыстоўваюцца бюлетэні, кокусы ўяўляюць сабой сходу выбарнікаў у школах, мэрыях, проста складах ці нават прыватных дамах.

Піт Бутыджэдж выступае ў горадзе Дэ-Мойн, Аёва, 3 лютага 2020 г.
Піт Бутыджэдж выступае ў горадзе Дэ-Мойн, Аёва, 3 лютага 2020 г.

Выбарнікі падтрымліваюць кандыдатаў шляхам падыманьня рукі ці аб’яднаньня ў групы. Паўнапраўнымі ўдзельнікамі кокусу лічацца толькі тыя кандыдаты, якія набіраюць ня менш за 15 працэнтаў галасоў прысутных.

Прыхільнікі кандыдатаў, якія не прайшлі гэтага парогу, могуць падтрымаць іншага кандыдата, перш чым будзе падведзены афіцыйны вынік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG