Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Аголены мастак» правёў новую акцыю — супраць зьменаў у закон «Аб супрацьдзеяньні экстрэмізму»


Мастак Аляксей Кузьміч
Мастак Аляксей Кузьміч

Мастак Аляксей Кузьміч ажыцьцявіў новую акцыю, якую прымеркаваў да ўступленьня ў сілу зьменаў у закон «Аб супрацьдзеяньні экстрэмізму».

На сваёй старонцы ў Facebook творца напісаў, што «пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам адбываецца прыгнёт грамадзянскіх свабод і выказваньня думак<...>, апраўданьне любых рэпрэсій, недапушчальнасьць стварэньня нацыянальных арганізацый і прыгнятаньне актыўнай грамадзкай дзейнасьці».

«Гэта разважаньне аб пагібельнасьці любых ідэалягічных поглядаў у іх крайніх праявах, праз узьвядзеньне ідэі ў культ, дзе жыцьцю адведзена другарадная роля», — так напісаў Аляксей Кузьміч пра сваю акцыю ў Facebook.

На разьмешчаных здымках Аляксей Кузьміч падпальвае імправізаваны крыж і прышпільвае да свайго цела значак БРСМ, падкрэсьліваючы, што накіроўвае ўвагу «ў бок БРСМ як структуры –​ пераемніцы камсамолу часоў СССР, якая фармуе сучасны ідэалягічны сьветапогляд маладых людзей у краіне і прэтэндуе на манаполію ў фармаваньні кадраў кіраўнічых структур і выканаўчай улады ў Беларусі».

Пэрформанс Аляксея Кузьміча
Пэрформанс Аляксея Кузьміча

Летась 7 кастрычніка мастак разьдзеўся, прымацаваўшы да прычыннага месца шыльду «Міністэрства культуры». Па яго словах, такім чынам ён выказаўся супраць цэнзуры ў мастацтве, а цэнтар мастацтваў як паказьнік свабоды грамадзтва праз незалежнасьць мастака ў самавыяўленьні выступіў лякмусавай паперкай, «праілюстраваўшы ўплыў ідэалягічна-прапагандысцкага курсу на штучнае скажэньне сацыяльнага цела».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG