Амбасадар Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды ў інтэрвію дзяржаўнаму тэлеканалу СТБ расказаў пра сытуацыю зь беларускімі грамадзянамі, якія апынуліся ў Кітаі ў разгар эпідэміі новага каранавірусу.
Кірыл Руды сустракаў у аэрапорце Пэкіна беларускі самалёт з гуманітарнай дапамогай Кітаю, які прыляцеў з Менску. Перад камэрамі Руды паказаўся адразу ў дзьвюх масках. Паводле яго, сярод беларусаў, якія цяпер знаходзяцца ў Кітаі, хворых на новы каранавірус няма.
«Хворых няма на гэты момант. Два чалавекі ўчора зьвярнуліся з просьбай выехаць з Уханя. Цяпер мы прапрацоўваем магчымасьці зь іншымі краінамі авіятранспартаваньня — з тымі краінамі, якія накіроўваюць свае барты ва Ўхань для вывазу сваіх грамадзянаў», — расказаў Руды.
Таксама дыплямат падкрэсьліў, што самалёт з гуманітарнай дапамогай ад Беларусі не апошні, на 5 лютага «накіравалі запыт, каб прыляцеў другі борт».
На месца Крутога амбасадарам беларусі ў Кітаі ўжо прызначаны былы намесьнік кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Мікалай Снапкоў, але да выкананьня абавязкаў ён мае прыступіць пазьней.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ