Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўны сакратар ЗША назваў «цэнтральную пагрозу нашага часу»


Домінік Раб і Майк Пампэо, Лёндан, 30 студзеня 2020
Домінік Раб і Майк Пампэо, Лёндан, 30 студзеня 2020

Камуністычная партыя Кітаю зьяўляецца «цэнтральнай пагрозай нашага часу», і Злучаныя Штаты і іх саюзьнікі павінны гарантаваць наяўнасьць вайсковых і тэхналягічных рэсурсаў для таго, каб гэтая краіна жыла паводле заходніх прынцыпаў, заявіў 30 студзеня дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо.

Заява прагучала ў Лёндане, падчас сустрэчы Пампэо з брытанскім калегам Домінікам Рабам.

Паводле Голасу Амэрыкі, Пампэо абмяркоўваў з Рабам рашэньне Лёндану прыцягнуць кітайскую тэлекамунікацыйную кампанію Huawei да распрацоўкі сеткі 5G ў Вялікай Брытаніі, нягледзячы на заклікі ЗША ўстрымацца ад супрацоўніцтва з гэтай кампаніяй з матываў бясьпекі.

Лёндан — першы этап замежнага падарожжа дзяржаўнага сакратара ЗША, які затым наведае Кіеў, Менск, Нур-Султан і Ташкент.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG