Ня менш за 25 чалавек былі затрыманыя ў Чачні па падазрэньні ў распаўсюдзе фотакалажу з выявай кіраўніка рэспублікі Рамзана Кадырава, на якім ён прадстаўлены ў адзеньні праваслаўнага сьвятара. Пра гэта паведамляе сайт «Кавказ. Реалии» са спасылкай на свае крыніцы.
Паводле зьвестак рэдакцыі «Кавказ. Реалии», 11 чалавек былі затрыманыя ў горадзе Шалі, дзесяць — у Курчалоеўскім раёне і яшчэ чацьвера — у вёсцы Гермянчук.
Чачэнская паліцыя даставіла ўсіх у ізалятар часовага ўтрыманьня. Адзначаецца, што на затрыманых не складалі ніякіх пратаколаў, а проста зьбілі. Пры гэтым сярод іх былі ня толькі тыя, хто рассылаў каляж, але і атрымальнікі.