Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чачэнскі міністар ухваліў «лячэньне» лесьбіянкі чытаньнем Карана


Джамбулат Умараў
Джамбулат Умараў

Міністар Чачні па нацыянальнай палітыцы, зьнешніх сувязях, друку і інфармацыі Джамбулат Умараў назваў «гаючым» чытаньне Карана для чачэнкі, якая раней абвінаваціла бацькоў у катаваньнях за гомасэксуальнасьць.

«Выказвацца можна як заўгодна, але чытаньне Карана ў пэўнай абстаноўцы, сытуацыі, з пэўнымі гутаркамі сапраўды ўваходзіць у тэрапію традыцыйнай ісламскай мэдыцыны», — сказаў Умараў, ягоныя словы прыводзіць тэлеканал «360».

Чачэнскі чыноўнік адмовіўся верыць словам 22-гадовай ураджэнкі Грознага Амінат Ларсанавай пра тое, што яе катавалі і зьбівалі. Такія «абсурдныя навіны», па словах міністра, зьвязаныя з ЛГБТ-супольнасьцямі, «укідваюцца ў мэдыяпрастору» адмыслова.

Напярэдадні стала вядома, што Ларсанава падала заяву ў Сьледчы камітэт Расеі з патрабаваньнем завесьці крымінальную справу на сваіх бацькоў, іх знаёмага і лекараў «Клінікі памежных станаў імя Боева».

Па словах дзяўчыны, у 2018 годзе яе двойчы больш за месяц катавалі і гвалтоўна ўтрымлівалі ў стацыянары празь яе сэксуальную арыентацыю. Яна кажа, што некалькі разоў за гэты час знаёмы бацькі зьбіваў яе палкай і адначасова чытаў Каран: паводле ягоных словаў, ён рабіў гэта для таго, каб «выгнаць з яе джына».

Аб катаваньнях, якім у Чачні падвяргаюць людзей, западозраных у гомасэксуальнасьці, стала вядома з пачатку 2019 года. Аб перасьледах распавёў былы жыхар Грознага Амін Джабраілу (ён стаў першым этнічным чачэнцам, які публічна зрабіў гэта пад сваім імем), а таксама ураджэнец Омскай вобласьці Максім Лапуноў, які некаторы час жыў у Грозным. І Лапуноў, і Джабраілу былі арыштаваныя і правялі некаторы час у камэрах у розных турмах, дзе іх зьбівалі, катавалі токам і патрабавалі назваць іншых прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG